Луцэнка: Ва Украіну заехала 15 грузавікоў з тэрарыстамі
Дарадца Турчынава, экс-міністр унутраных спраў Украіны Юрый Луцэнка наракае на працу памежнікаў.

Фота — ru.tsn.ua
Па яго словах, якія перадае ru.tsn.ua, памежнікі дазволілі праехаць ва Украіну 15 аўтамабілям "КамАЗ" з баевікамі. Луцэнка заяўляе, што памежнікі проста пакінулі мяжу ў Луганскай вобласці на ўчастку ў 130 км.
Ён нагадаў, што кіраўніцтва памежнай службы за двое сутак не выслала дапамогу луганскім памежнікам, якія знаходзяцца ў акружэнні баевікоў. "Вам пашанцавала, што яшчэ не абвешчаны ваенны час. За такое расстрэльваюць", — заявіў Луцэнка.