«Марш мільёна сэрцаў». Паглядзіце, як выглядаў мітынг апазіцыі ў Варшаве (фота, відэа)
У Варшаве 1 кастрычніка прайшоў мітынг апазіцыі «Марш мільёна сэрцаў». Паводле розных ацэнак, ён сабраў ад 600 тысяч да мільёна чалавек, якія з’ехаліся ў сталіцу з розных куткоў Польшчы.
Апазіцыйны марш арганізаваў былы старшыня Еўрапейскай рады, экс-прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Цяпер палітык узначальвае апазіцыйную партыю «Грамадзянская платформа». Яе асноўным супернікам на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах з'яўляецца кіруючая ў Польшчы партыя Яраслава Качыньскага «Права і справядлівасць» (PiS).
Туск звязаў марш з вялікімі пераменамі ў краіне, заявіўшы, што яны могуць прывесці апазіцыю да перамогі на выбарах.
«Немагчымае стала магчымым. Я бачу гэта мора сэрцаў. Калі я бачу гэтыя сотні тысяч усмешлівых твараў, мне прыемна, што надыходзіць гэты прарыўны момант у гісторыі нашай радзімы», — заявіў Туск перад пачаткам «Маршу мільёна сэрцаў».
15 кастрычніка ў Польшчы пройдуць парламенцкія выбары. Асноўная барацьба, як чакаецца, разгорнецца паміж кансерватыўнай партыяй «Права і справядлівасць» Яраслава Качыньскага, якая знаходзіцца цяпер ва ўладзе, і ліберальнай «Грамадзянскай платформай» на чале з Дональдам Тускам.
1 кастрычніка на акцыю ў падтрымку Туска ў Варшаве, паводле ацэнкі арганізатараў, прыйшлі ад 600 тысяч да мільёна чалавек. Праўрадавы тэлеканал TVP са спасылкай на паліцыю паведаміў пра 100 тысяч удзельнікаў. Дадзеныя апытанняў грамадскай думкі дазваляюць прагназаваць, што «Закон і справядлівасць» набярэ больш за ўсіх галасоў. Аднак не ясна, ці будзе адрыў партыі Качыньскага ад супернікаў настолькі вялікім, каб яна зноў змагла самастойна сфармаваць урад, не ўступаючы ў кааліцыю.