Меркель згадала гісторыю ГДР, калі разважала пра Крым
Ніхто не павінен мірыцца з несправядлівасцю, сказала канцлер.
Канцлер Германіі
Ангела Меркель, калі разважала пра анексію Крыма, прыгадала гісторыю аб'яднання
Германіі, у інтэрв'ю “Frankfurter Allgemeinen Sonntagszeitung”.
Раней лідар “Свабоднай дэмакратычнай партыі” Германіі Крысціян Лінднер прапанаваў Еўропе заплюшчыць вочы на анексію Крыма, каб наладзіць адносіны з Расіяй. Яго падтрымаў кандыдат у канцлеры ад партыі “Альтэрнатыва для Германіі” Аляксандэр Гаўланд.
"Калі я, да прыкладу, чую, што трэба проста прызнаць расійскую анексію Крыма, я разважаю так: а што б адбылося, калі б тады да нас у ГДР было б такое стаўленне, пад дэвізам "Германія” падзеленая, тут нічога не змяніць", — заявіла Меркель у інтэрв'ю. Канцлер падкрэсліла, што гэта пытанне не можа быць замарожанае.
Ангела Меркель дадала, што лічыць вельмі мужнай пазіцыю тых людзей у ГДР, якія "былі гатовыя ўтрымліваць усю краіну" і весці яе да аб'яднання.
Нагадаем, раней кандыдат у прэзідэнты Расіі ад апазіцыйнай палітычнай партыі “Яблоко” Рыгор Яўлінскі заявіў, што Крым з'яўляецца тэрыторыяй Украіны, анексаванай насуперак міжнароднаму праву і дагавораў, падпісаных і ратыфікаваных Расіяй.
Паводле Корреспондент.net