Найбуйнейшыя ў гісторыі Чылі лясныя пажары забралі 11 жыццяў

Самыя маштабныя лясныя пажары ў гісторыі Чылі прывялі да гібелі 11 чалавек, паведаміла прэзідэнт краіны Мішэль Бачэлет.

41_2.jpg

Агонь знішчыў 480 тыс. гектараў лесу, гаспадарак і пабудоў у сямі рэгіёнах краіны. Барацьбой з полымем занятыя больш за 9 тысяч пажарных.
«Мы ніколі не бачылі нічога падобнага, ніколі ў гісторыі краіны», — заявіла Бачэлет, якая на гэтым тыдні абвясціла аб увядзенні надзвычайнага становішча.
Пажарам папярэднічала нечакана моцная засуха, якую актывісты-эколагі звязваюць са зменай клімату. Больш за 30 чалавек арыштаваныя па падазрэнні ў падпалах лясоў.
Не менш за 2 тысячы чылійцаў вымушана перасяліліся ў прытулкі.
Мясцовыя ўлады паведамляюць аб поўным знішчэнні невялікага мястэчка Санта-Вольга, каля чатырох тысяч жыхароў якога засталіся без прытулку.
У краіну працягвае прыбываць міжнародная дапамога. Некалькі дзяржаў даслалі атрады ратавальнікаў і тэхніку.
Расія даслала пажарны самалёт Іл-76, які называюць «вадзяным бамбавіком» за здольнасць кропкава скінуць на ачаг пажару адразу 42 тоны вады.
Для барацьбы з найбуйнейшымі пажарамі з ЗША ў сераду прыбыў найбуйнейшы ў свеце пажарны самалёт, створаны на базе Boeing 747.
З пачатку тыдня чылійскія ратавальнікі налічылі каля 110 буйных ачагоў узгаранняў, прычым каля 60 з іх на вечар суботы не былі лакалізаваны.
Сваю дапамогу ў Чылі ўжо накіравалі Мексіка, Перу, Аргенціна, Францыя, Іспанія і Партугалія.
Паводле BBC