Назарбаеў звярнуўся да народа Казахстана: Я на пенсіі і нікуды не з'язджаў

«Я ў 2019 годзе перадаў паўнамоцтвы прэзідэнта Касым-Жамарту Такаеву і з таго часу з'яўляюся пенсіянерам, і цяпер знаходжуся на заслужаным адпачынку ў сталіцы Казахстана і нікуды не з'язджаў», — гаворыцца ў звароце да народа, які з'явіўся на афіцыйным сайце першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.
Нурсултан Назарбаеў. Фота: elbasy.kz

Нурсултан Назарбаеў. Фота: elbasy.kz

У звароце гаворыцца, што студзеньскія падзеі ўзрушылі ўвесь Казахстан і што «мэтай гэтых арганізаваных беспарадкаў і нападу на Казахстан было разбурэнне цэласнасці краіны і асноў дзяржавы».

Назарбаеў зазначае, што важна высветліць, хто арганізаваў усе гэтыя пагромы і забойствы, адказ на гэтае пытанне дасць следства. Таксама першы прэзідэнт Казахстана выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых, а пацярпелым пажадаў акрыяння.

«Адказваючы на ​​шматлікія звароты ў мой адрас і ў сувязі з публікацыямі ў сродках масавай інфармацыі, паведамляю, што я ў 2019 годзе перадаў паўнамоцтвы прэзідэнта Касым-Жамарту Такаеву і з таго часу з'яўляюся пенсіянерам, і цяпер знаходжуся на заслужаным адпачынку ў сталіцы Казахстана і нікуды не з'язджаў», — заявіў Нурсултан Назарбаеў.


Ён дадаў, што прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў валодае ўсёй паўнатой улады: ён старшыня Рады бяспекі, а ў хуткім часе будзе абраны старшынёй партыі «Nur Otan». «Таму ніякага канфлікту ці супрацьстаяння ў эліце няма. Чуткі на гэтую тэму абсалютна беспадстаўныя», — дадае Назарбаеў.



Паводле яго слоў, цяперашні прэзідэнт Казахстана прапанаваў новую праграму рэформ, накіраваную на павышэнне дабрабыту народа, якую трэба падтрымаць.

Напрыканцы зварота Назарбаеў падзякаваў суайчыннікам за падтрымку курса, які ён праводзіў, знаходзячыся на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: