НКР назвала страты з армянскага боку за час баявых дзеянняў
Парадку 50 ваеннаслужачых з армянскага боку забіта, больш за 100 паранена ў выніку баявых дзеянняў на лініі судакранання ў Нагорным Карабаху, заявіў дарадца першага класа сталага прадстаўніцтва непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі ў РФ Арсэн Мелік-Шахназараў.
"З армянскага боку каля 50 ваеннаслужачых забіта, больш за 100 паранена. З забітых каля 26 чалавек прапалі без вестак. На самой справе, яны забітыя, гэта тыя людзі, чые целы засталіся на захопленых Азербайджанам тэрыторыях", - сказаў Мелік-Шахназараў журналістам у сераду.
"З азербайджанскага боку, па дадзеных Арміі Нагорнага Карабаха, каля 300 забітых і не менш як 1000 параненых", - дадаў ён, адзначыўшы, што з абодвух бакоў канфлікту ёсць страты ваеннай тэхнікі.
Сітуацыя ў зоне карабахскага канфлікту рэзка абвастрылася ў ноч на 2 красавіка. Пачаліся баявыя дзеянні з прымяненнем авіяцыі і артылерыі. Бакі абвінавацілі адзін аднаго ў парушэнні перамір'я на лініі судакранання, а таксама заявілі пра значныя страты супраціўніка і абмежаваныя уласныя страты.
5 красавіка ў Баку і сталіцы непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі Сцепанакерце заявілі аб дасягненні пагаднення пра спыненні агню ў зоне карабахскага канфлікту з 12:00 па мясцовым часе (11:00 па Маскве).
Паводле www.interfax.ru