Новая хваля рэпрэсій супраць татар у Крыме

У Крыме расійскія сілавікі прыйшлі з ператрусам у дом да старшыні Судакскага раённага меджліса Ільверу Аметаву. Пра гэта паведамляе "Крым.Реалии".

ru.krymr.com

ru.krymr.com


Ператрус пачаўся ў 7:30 раніцы. Яго праводзілі каля 10 супрацоўнікаў расійскай ФСБ у масках і з зброяй. Сілавікі збілі сына Аметава і павезлі яго ў невядомым кірунку.
"У мяне дома музей этнаграфічны і зброі вельмі шмат, пачынаючы з сярэдніх стагоддзяў і па гэты дзень. Яны ў музеі правялі ператрус, усё перавярнулі. Сына старэйшага збілі, надзелі кайданкі і павезлі, куды — не ведаю, сказалі, што ўвечары патэлефануюць", — распавёў Аметов.
Па словах сілавікоў, нагодай для ператрусу стаў ананімны ліст пра тое, што дома ў Аметава быццам прадаецца зброя і наркотыкі.
Між тым у крымскім сяле Марское раніцай у панядзелак узброеныя сілавікі ачапілі раён кампактнага пражывання крымскіх татар. "Прыйшлі ў хату Юсуфа Тороза. У чым яго вінавацяць і на якой падставе адбываецца ператрус, нам пакуль невядома. Сям'я не актывісты, а проста людзі, якія займаюцца гаспадаркай. Зараз на ўездзе ў квартал, дзе жыве Тороз, стаіць адзін аўтобус з сілавікамі, побач з домам — другі аўтобус. На адзенні нашыўкі СОБР, сілавікі цалкам экіпіяваныя: бронекамізэлькі і аўтаматы", — паведамляе крымскататарская актывістка Ленор Дзюльбер.
Паводле яе слоў, да дома крымчаніна нікога не пускаюць. Сілавікі ў суправаджэнні панятых працягваюць ператрус.
Ператрусы ў дамах крымскіх татараў расейскія сілавікі праводзяць рэгулярна. 13 красавіка ў Бахчысараі пасля ператрусаў былі затрыманыя восем чалавек. Сілавікі з Расгвардыі, у прыватнасці АМАПу, збівалі грамадзян, якія прыйшлі падтрымаць землякоў. Аднаго з крымскіх татараў забілі дубінкамі да страты прытомнасці, ён быў шпіталізаваны.
Усіх затрыманых даставілі ў Бахчысарайскі райаддзел паліцыі, а затым у суд. Сейдамету Мустафаеву і Мідату Муждабаеву абвінавацілі ў дэманстрацыі экстрэмісцкай сімволікі. Ім далі адпаведна дванаццаць і трое сутак арышту. Астатніх пецярых затрыманых абвінавацілі ў парушэнні парадку правядзення публічнага мерапрыемства. Азізу Азізаву і Мустафе Абдураманову прызначылі па сем сутак адміністрацыйнага арышту. Эскендэр Меметаў атрымаў двое сутак арышту, Рэмзі Зудзіеў — трое сутак. Шевкета Адбураманава аштрафавалі на дзесяць тысяч рублёў.
grani-ru-org