
NYT: большасць выкарыстанай супраць Украіны зброі з'яўляецца некіравальнай
- Замежжа
- 19-06-2022
Больш за 330 іншых боепрыпасаў, паводле меркавання выдання, выкарыстоўвалі супраць грамадзянскіх аб'ектаў або паблізу іх.

Усяго журналісты выдання вывучылі больш за тысячу фатаграфій з боепрыпасамі, зробленых ва Украіне, а таксама іншыя візуальныя сведчанні, прадстаўленыя ўкраінскімі чыноўнікамі і вайскоўцамі.
Газета лічыць, што 210 ідэнтыфікаваных боепрыпасаў забаронены міжнароднымі дамовамі. Амаль усе з іх адносяцца да касетных боепрыпасаў, а таксама да іх суббоепрыпасаў, якія могуць пагражаць людзям на працягу дзесяцігоддзяў пасля заканчэння вайны.
Яшчэ больш за 330 іншых боепрыпасаў, паводле меркавання выдання, выкарыстоўвалі супраць грамадзянскіх аб'ектаў або паблізу іх.
NYT адзначае, што прадстаўленыя даныя няпоўныя, паколькі ў ваенны час цяжка атрымаць усю інфармацыю.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: