
Ва Украіне забаранілі расійскую музыку
- Замежжа
- 19-06-2022
Закон не закране творчасць выканаўцаў, якія асудзілі ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны.

Закон забараняе публічнае выкананне і трансляцыю твораў (у тым ліку музычных кліпаў) артыстаў, у якіх было ці застаецца расійскае грамадзянства пасля 1991 года.
У выпадку парушэння гэтай нормы тэлерадыёкампаніі будуць абавязаны заплаціць штраф у памеры 10 працэнтаў ад ліцэнзійнага збору.
Гэта не закране творчасць выканаўцаў, якія асудзілі ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны.
Каб патрапіць у спіс выключэнняў (і, у прыватнасці, здзяйсняць гастролі ва Украіне), законапраект прадпісвае жадаючым артыстам або іх прадстаўнікам падаць заяву ўсталяванай формы ў Службу бяспекі Украіны (СБУ).
Разам з заявай артысты павінны будуць падпісаць дэкларацыю з асуджэннем агрэсіі і патрабаваннем неадкладна спыніць вайну.
Прадугледжваецца, што спіс выключэнняў будзе размешчаны і абнаўляцца на сайце СБУ.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: