У Малдове будзе забароненае вяшчанне расійскіх тэленавінаў
Кіраўніцтва краіны прадпрымае крокі па абароне інфармацыйнай прасторы.
У Малдове з наступнага тыдня будзе забароненае вяшчанне расійскіх тэленавінаў.
Адпаведны закон падпісала прэзідэнтка краіны Мая Санду.
Закон пра абарону інфармацыйнай прасторы прадугледжвае забарону на паказ навінаў і аналітычных праграмаў, вырабленых у краінах, што не ратыфікавалі Еўрапейскую канвенцыю пра трансгранічнае тэлебачанне.