Столтэнберг: НАТА будзе разглядаць Расію як пагрозу

Саміт НАТА пройдзе ў Мадрыдзе 28-30 чэрвеня.

nato_14.jpg

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг паведаміў, што на саміце альянсу ў канцы чэрвеня будзе абвешчана, што Расія больш не разглядаецца як партнёр арганізацыі.
«Свет стаў больш небяспечным. Мы заявім, што Расія больш не партнёр, а пагроза нашай бяспецы, міру і стабільнасці», — сказаў Столтэнберг у інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild.
У гэтым жа інтэрв'ю Столтэнберг паведаміў аб неабходнасці рыхтавацца да таго факту, што расійска-ўкраінская вайна можа аказацца доўгай.
Ён таксама сказаў, што пакуль не бачыць прыкмет высокага ўзроўню гатоўнасці РФ да прымянення ядзернай зброі.
«Тым не менш бразганне ядзернай зброяй з боку Расіі небяспечна і безадказна. Пуцін павінен ведаць, што ядзерную вайну нельга выйграць і ніколі нельга весці. Наш выразны сігнал Расіі: НАТА абараняе ўсе дзяржавы-члены», — сказаў ён.
Саміт НАТА пройдзе ў Мадрыдзе 28-30 чэрвеня. Чакаецца, што лідары краін-удзельніц альянсу зацвердзяць новы пакет дапамогі Украіне.