Орбан — Пуціну: у Еўропе ніхто не хоча вайны
Еўрапейскія лідары выступаюць за палітычнае рашэнне ў канфліктах, паведаміў прэм'ер Венгрыі падчас сустрэчы з расійскім кіраўніком. А яшчэ венгерскі прэм'ер спадзяецца, што яны з Пуціным застануцца ва ўладзе надоўга: «Мы з вамі будзем супрацоўнічаць на працягу доўгіх гадоў», — сказаў Орбан.
У Еўропе не хочуць вайны, а рознагалоссі імкнуцца вырашаць дыпламатычным шляхам, заявіў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у аўторак, 1 лютага, паведамляе .
"Мой сённяшні візіт — гэта збольшага яшчэ і місія міру, і я хацеў бы запэўніць, што ні адзін кіраўнік Еўрапейскага саюза, краін-сябраў не хацеў бы вайны. Мы выступаем за палітычнае рашэнне", — сказаў Орбан.
Таксама ён плануе працягнуць супрацоўніцтва з Пуціным, калі пераможа на выбарах у красавіку. "Таму ў мяне ёсць абгрунтаваныя здагадкі, што мы з вамі будзем супрацоўнічаць на працягу доўгіх гадоў", — сказаў венгерскі прэм'ер.
Акрамя таго, ён заявіў пра намер дамагчыся павелічэння аб'ёму паставак газу.
Пуцін у сваю чаргу сказаў, што Венгрыя атрымлівае расійскі газ па цане ў некалькі разоў ніжэй за рынкавую ў Еўропе. "Важна, што і сёння Венгрыя купляе ў пяць разоў расійскі газ танней, чым рынкавая цана ў Еўропе"...
Паводле korrespondent.net