Паліцыя ЗША прадухіліла верагодны тэракт у Каліфорніі

Паліцыя ў амерыканскім горадзе Санта-Моніка затрымала 20-гадовага Джэймса Уэслі Гавэла са стралковай зброяй і прыдатнымі для вырабу выбухоўкі хімічнымі рэчывамі. Затрыманы распавёў паліцыянтам, што хацеў «нашкодзіць» гей-параду ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія.

ab2f2a52_97ae_4017_8d92_72cfa1884262_cx0_cy3_cw0_w987_r1_s_r1.jpg


 

Гэта адбылося 12 чэрвеня усяго праз некалькі гадзінаў пасля таго, як Амар Матын забіў 50 чалавек і параніў яшчэ больш за паўсотні у гей-клюбе ў іншым амерыканскім горадзе Арланда.

 

Паліцыя паведаміла, што не знайшла доказаў якой-небудзь сувязі паміж гэтымі двума асобамі.

 

Гавэла праз нейкі час крыху змяніў свае паказанні, сказаўшы, што не меў выразных намераў адносна гей-параду.

 

Выявіць зброевы арсенал і прыдатныя для вырабу выбухоўкі хімічныя рэчывы паліцыі дапамаглі жыхары горада Санта-Моніка. Яны патэлефанавалі ў паліцыю, каб паведаміць пра падазроныя паводзіны Гавэла, які няправільна прыпаркаваў свой аўтамабіль.


www.svaboda.org