Папа Рымскі: Бог любіць геяў
Папа Рымскі правёў прыватную гутарку з гомасэксуалам з Чылі, які перажыў сэксуальны гвалт. Святар падтрымаў мужчыну.

Хуан Карлас Круз перажыў сэксуальны гвалт і правёў тры дні з Папам Рымскім у Ватыкане ў красавіку, піша CNN. Яны абмяркоўвалі, што ён адчуваў пасля таго, як яго згвалціў чылійскі святар.
Чытайце таксама:
Створана петыцыя ў адказ на гамафобны артыкул МУС
Падчас прыватнай гутаркі Папа Рымскі распавёў, што, на яго думку, Бог стварыў і любіць геяў такімі, якімі яны ёсць. Францыск таксама дадаў, што гомасэксуалы павінны прымаць сябе і не звяртаць увагі на меркаванне грамадства.
Такая заява супярэчыць традыцыйнаму вучэнню каталіцкай царквы. У Ватыкане каментаваць заяву Папы Рымскага адмовіліся, спаслаўшыся на прыватнасць яго размоў.
У 2011 годзе святар Фернанда Карадыма, які згвалціў Круза, прызнаны Ватыканам вінаватым у здзяйсненні злачынства.
Паводле tsn.ua