Пасланец генеральнага сакратара ААН вымушана спыніў місію ў Крыме
Захоплены ўзброенымі невядомымі ў Сімферопалі сёння спецпасланнік генеральнага сакратара ААН Роберт Серы спыняе місію ў Крыме.

Спецпасланнік ААН разам з групай ITV у кавярні, дзверы якой блакуюць узброеныя людзі
Машына спецпасланніка ААН была заблакавана ўзброенымі людзьмі. Ён адмовіўся ісці з імі і накіраваўся ў бліжэйшую кавярню, паведамляе журналіст ITV, які суправаджаў Роберта Серы. Узброеныя людзі запатрабавалі, каб спецпасланнік пакінуў Крым.
Урэшце ён вымушаны быў згадзіцца з патрабаваннямі баевікоў і паехаў у аэрапорт, спыніўшы сваю місію ў Крыму.