«Пойдзем па дамах». Мікалаеў закрыюць на некалькі дзён для рэйду супраць прарасійскіх калабарантаў

Пра гэта ў эфіры «Хадаркоўскі LIVE» распавёў кіраўнік Абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім. Нагадаем, Мікалаеў пастаянна падвяргаецца расійскім абстрэлам.

photo_2022_07_19_16_28_14.jpg

«Ёсць тыя, хто тут даўно, з нейкай ідэяй, — расказаў пра калабарантаў Віталь Кім. — Ёсць людзі, якія страцілі надзею або не думаюць пра наступствы, ці вырашылі зарабіць. Гэта адзінкавыя выпадкі, але кожны такі выпадак цягне за сабой патэнцыйныя ахвяры, калі пачынаюць сачыць за месцамі размяшчэння вайскоўцаў, СПА або чаго-небудзь. Мы хочам гэта спыніць на корані. У нас яшчэ плануюцца мерапрыемствы па каменданцкай гадзіне, адпрацоўцы. Горад закрыем на некалькі дзён, пойдзем па дамах і адпрацуем тых нядобрых людзей».