Ноччу расійцы выпусцілі ў сем ракет па Адэскай вобласці: сярод пацярпелых ёсць дзіця (фота)
Начным ракетным абстрэлам расійскія акупанты разбурылі прыватныя дамы, гаспадарчыя пабудовы, а таксама школу і дом культуры ў адной з вёсак Адэскай вобласці, адзначае tsn.ua.

У выніку ракетнага ўдару, які ў ноч на аўторак, 19 ліпеня,
быў нанесены расійскімі войскамі з боку Чорнага мора, у адной з вёсак Адэскай
вобласці адбылося разбурэнне і пажар трох прыватных дамоў і двух гаспадарчых пабудоў.
Некалькі іншых прыватных гаспадарак, аўтамабілі, школа і дом культуры былі
пашкоджаныя.
Пра гэта паведамілі ў Адэскім гарадскім савеце са спасылкай
на афіцыйнае паведамленне аператыўнага камандавання «Поўдзень».
У дакладзе гаворыцца, што сем крылатых ракет класа «Калібр» былі выпушчаныя рускімі з Чорнага мора. Адна з іх была збітая сіламі СПА, яшчэ шэсць трапілі ў мірнае паселішча.
«Шэсць чалавек атрымалі раненні, у тым ліку адно дзіця.
Пажар на плошчы 300 кв. м. аператыўна ліквідуецца. Задзейнічана 95 ратавальнікаў,
16 адзінак тэхнікі», — паведамілі ў гарадскім савеце Адэсы.
