Польшча. Бацькі баяцца школы

І робяць усё магчымае, каб іх шасцігадовыя дзеці не пайшлі ў першы клас.



poland2.jpg

На некалькі сотняў працэнтаў вырасла колькасць шасцігадовых дзяцей, якім псіхолагі выдалі пасведчанне аб тым, што яны не гатовыя пайсці ў школу — чытаем у выданні "Dziennik – Gazeta Prawna".

У Кракаве такі дакумент атрымае кожнае чацвёртае дзіця, у Варшаве — кожнае пятае. Раней такія пасведчанні датычылі толькі 1–2% дзяцей. Але з гэтага навучальнага году ў першы клас павінны пайсці ўсе шасцігадовыя дзеці, якія нарадзіліся да чэрвеня.

Бацькі шукаюць магчымасці не аддаваць сваіх дзяцей у школу. Многія псіхолагі выдаюць пасведчанні аб тым, што дзіця не гатова пайсці ў школу, паколькі ад іх патрабуюць гэтага бацькі.

Шмат бацькоў паддалося паніцы, якую выклікала грамадская акцыя “Ратуй малых”. Бацькі пачалі баяцца школы, у выніку яны не думаюць аб тым, як дапамагчы дзіцяці прывыкнуць да школы і палюбіць яе, а аб тым, як яго ад гэтай школы абараніць. Як калісьці, у часы ўсеагульнага ваеннага абавязку, бацькі рабілі ўсё магчымае, каб сын не пайшоў у войска, так і цяпер бацькі шасцігадовых дзяцей шукаюць спосабы, каб у гэтым годзе не аддаць іх у школу.

radyjo.net