Польшча. Забарона руху грузавікоў
На Вялікдзень абмяжоўваецца рух фураў у цэлай Польшчы. Сёння, заўтра і ў панядзелак на польскіх дарогах абавязвае забарона руху для фураў, вага якіх перавышае 12 тон. 30 сакавіка забарона пачнецца ад 18-ай гадзіны да 22-ой, заўтра і ў панядзелак ад 8-ай раніцы да 10-ай ночы.

Рух на дарогах падчас святаў вельмі інтэнсіўны, і забарона для грузавікоў уводзіцца з мэтай павышэння бяспекі на трасах, тлумачыць паліцыя.
Забарона не адносіцца да фураў, якія вязуць свежыя прадукты харчавання, жывёлу, пошту ды грузавікоў, якія працуюць для будаўніцтва дарог і мастоў.
Падчас Вялікадня фуры не могуць рухацца па трасах таксама ў іншых дзяржавах. Падобным чынам, як у Польшчы, часовая забарона абавязвае, між іншым, у Аўстрыі, Харватыі, Францыі, у Славеніі ды
Італіі.