Прэзідэнт Турцыі Эрдаган страціў прытомнасць падчас малітвы ў мячэці
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган страціў прытомнасць падчас малітвы ў адной з мячэцяў Стамбула. Гэта здпрылася раніцай у нядзелю, калі мусульмане адзначалі Ураз-Байрам — свята завяршэння святарнага месяцу Рамадану.

Фота: АР
Як пішуць замежныя СМІ, Эрдагана вынеслі з мячэці на насілках. Пазней турэцкі прэзідэнт выйшаў да журналістаў і патлумачыў, што цяпер з ім усё ў парадку, а інцыдэнт здарыўся з-за невялікіх праблемаў са здароўем — ён мае цукровы дыябет.
Рэджэп Таіп Эрдаган кіруе Турцыяй з 2003 года. Спачатку ён быў прэм’ер-міністрам краіны, а ў 2014 годзе стаў яе прэзідэнтам.
Паводле euroradio.fm