Пуцін унёс у Думу законапраект аб папраўках у Канстытуцыю
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму праект закона аб папраўках да Канстытуцыі РФ.
Як паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, прадстаўнікамі кіраўніка Расіі пры разглядзе законапраекта будуць сустаршыні канстытуцыйнай камісіі Андрэй Клішас, Павел Крашэніннікаў і Талія Хабрыева.
Як паведаміла крыніца «Інтэрфакса» ў парламенце, Савет Дзярждумы ў аўторак, 21 студзеня, збярэцца на экстраннае пасяджэнне для разгляду законапраекта. Дзярждума, паводле дадзеных суразмоўцы агенцтва, збіраецца разгледзець дакумент 23 студзеня.
Тэкст законапраекта размешчаны ў базе дадзеных Дзярждумы РФ.
Пуцін 15 студзеня ў пасланні Федэральнаму сходу прапанаваў замацаваць у канстытуцыі мінімальны памер заработнай платы, зрабіць больш жорсткімі патрабаванні да кандыдатаў у прэзідэнты Расіі, а таксама пераразмеркаваць паўнамоцтвы паміж галінамі ўлады. Для падрыхтоўкі канкрэтных прапаноў наконт унясення паправак была сфарміравана рабочая камісія з 75 чалавек.
Паводле meduza.io