Расія без Пуціна? Вялікі форум у Вільні
4-ы па ліку «Форум свабоднай Расіі» адбудзецца ў Вільні 3–4 снежня. Гэта працяг дыскусіяў папярэдніх форумаў, на якім будуць разглядацца тэмы расейскай ды сусветнай палітыкі.
![4_forum_2_630x242.jpg 4_forum_2_630x242.jpg](/img/v1/images/4_forum_2_630x242.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Разам са спікерамі прысутныя абмяркуюць: як супрацьстаяць расійскай прапагандзе, тактыку дзеяння расійскай апазіцыі на будучых выбарах, Пуцінскі рэжым на міжнароднай арэне, стагоддзе Кастрычніцкай катастрофы. Адмова ад савецкага правапераемства і г.д.
У форуме прымуць удзел вядомыя расійскія і міжнародныя эксперты: Гары Каспараў, Андрэй Іларыёнаў, Канстанцін фон Эггерт, Уладзімір Ашуркаў, паплечнік Аляксея Навальнага, Барыс Райтшусцер, Елена Лук’янава, Айдзер Муждабаяў, Яўген Чычваркін, Ігар Чубайс, Бажэна Рынская, Марк Фейгін і г.д.
Падчас форуму будзе весціся прамая трансляцыя, якую можна будзе паглядзець у інтэрнэце.