Расія. Графіці з Навальным на трансфарматарнай будцы — вандалізм
З-за графіці з Навальным на трансфарматарнай будцы ў Санкт-Пецярбургу распачалі справу пра палітычны вандалізм.
Паліцыя Петраградскага раёна Санкт-Пецярбурга распачала крымінальную справу з-за графіці з палітыкам Аляксеем Навальным, якое з'явілася на трансфарматарнай будцы ў Пушкарскім садзе, піша «Фонтанка».
Следства вядзецца паводле артыкула аб палітычным вандалізме, які прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі. Паліцыянты шукаюць мастакоў, якія намалявалі графіці. Афіцыйных паведамленняў аб крымінальнай справе на сайце ўпраўлення МУС па Пецярбургу і Ленінградскай вобласці не з’явілася.
Графіці з Навальным і надпісам «Герой новага часу» заўважылі ў Пушкарскім садзе раніцай 28 красавіка. Фотаздымкі з выявай палітыка хутка распаўсюдзіліся па СМІ. Прыкладна праз чатыры гадзіны камунальныя службы зафарбавалі малюнак.
Паводле meduza.io