Расія перашкаджае Грузіі прызнаць аўтакефалію Праваслаўнай царквы Украіны?

Расія замінае Грузінскай царкве прызнаць аўтакефалію Праваслаўнай царквы Украіны. Прынамсі, пра гэта распавёў мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній, піша korrespondent.net.

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній. Фота: facebook.com/Orthodox.in.Ukraine

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній. Фота: facebook.com/Orthodox.in.Ukraine

Мітрапаліт Епіфаній адзначыў, што ёсць шмат цэркваў, у дачыненні да якіх Праваслаўная царква Украіны (ПЦУ) чакае крокаў па прызнанні. Што тычыцца Грузінскай царквы, там прысутнічае расійскі фактар.

Расія перашкаджае Грузінскай царкве прызнаць аўтакефалію Праваслаўнай царквы Украіны. Пра гэта заявіў прадстаяцель ПЦУ мітрапаліт Епіфаній у інтэрв'ю ўкраінскай рэдакцыі «Радыё Свабода».

Ён адзначыў, што ёсць шмат цэркваў, у дачыненні да якіх ПЦУ чакае крокаў па прызнанні. Але што тычыцца Грузінскай царквы, там прысутнічае расійскі фактар.

«Але там ёсць уплыў, як мы разумеем і ведаем, Расійскай Федэрацыі, ёсць шантаж Грузінскай царквы — калі яны прызнаюць украінскую аўтакефалію, то канчаткова адбяруць у іх Абхазію, то ёсць частка акупаванай тэрыторыі цяпер. З гэтага ідзе такое ваганне», — заявіў Епіфаній.

Паводле яго слоў, са стварэння ПЦУ прайшло ўсяго тры гады, і гэта вельмі кароткія тэрміны.

Нагадаем, Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній падтрымлівае святкаванне Божага Нараджэння паводле юліянскага календара.