Расія прызнала немагчымасць поўнай адмовы ад долара

Расія і Кітай будуць нарошчваць долю разлікаў у нацыянальных валютах, аднак поўная адмова ад долара немагчымая, заявіў амбасадар РФ у КНР Андрэй Дзянісаў.

falsh_compressed.webp


«Адмовіцца ад долара ў прынцыпе ў поўнай меры немагчыма, ды ніхто такой мэты і не ставіць, таму што долар, па сутнасці, гэта інструмент, гэта разліковая валюта, гэта сродак міжнародных разлікаў і міжнародных плацяжоў. Іншая справа, што з яго выкарыстаннем, як паказвае практыка апошніх гадоў ці нават месяцаў, звязаныя пэўныя і вельмі вялікія рызыкі і для нас, і для нашых кітайскіх партнёраў, і не толькі для іх», — цытуе Дзянісава АФН.

«У цяперашні час доля нацыянальных валют у разліках па тавараабароту паміж Расіяй і Кітаем складае недзе ад 20% да 25%, і яна расце. Прычым павелічэнне тавараабароту не суправаджаецца зніжэннем долі. Гэта сведчыць пра тое, што яе колькасныя паказчыкі таксама павялічваюцца. Таму будзем нарошчваць. Ужо цяпер новыя кантракты заключаюцца па большай частцы ў нацыянальных валютах, а вось старыя, дзе запісана, што валюта разліку — долар ЗША, або напрыклад як па прыродным газе, еўра, яны пакуль захоўваюць сілу», — адзначыў ён.

«Але гэтая тэндэнцыя захаваецца і будзе паступова набіраць абароты. Але паўтараю, ніхто не ставіць задачу зрабіць гэта хутка, сабе на шкоду. Гэта ўсё павінна адбывацца натуральным шляхам, пад уздзеяннем цалкам канкрэтных рынкавых фактараў», — сказаў расійскі амбасадар.