Расія. У Томску пракуратура папярэдзіла, што цяпер хаджэнне з ліхтарыкамі — масавая акцыя
У Томску пракуратура паведаміла штабу Навальнага пра недапушчальнасць масавых акцый. І прызнала, што гаворка ідзе пра акцыі з ліхтарыкамі. Але ў рускіх пакуль ёсць лайфхак!
Пракуратура Томска ўручыла прадстаўнікам мясцовага штаба Аляксея Навальнага папярэджанне аб недапушчальнасці няўзгодненых масавых мерапрыемстваў перад акцыяй з ліхтарыкамі «Каханне мацней за страх», запланаваную на 14 лютага, паведамляе meduza.io.
Падчас размовы прадстаўнікі пракуратуры не ўдакладнялі, пра якое масавае мерапрыемстве ідзе гаворка. На пытанне, дзе адбудзецца мерапрыемства, адзін з супрацоўнікаў пракуратуры адказаў: "На вуліцах горада Томска".
Пры гэтым падчас размовы з кіраўніком штаба, дэпутатам гардумы Ксеніяй Фадзеевай адзін з супрацоўнікаў ускосна прызнаў, што гаворка ідзе пра акцыю з ліхтарыкамі. Фадзеева спытала, ці стануць чалавека лічыць удзельнікам вулічнага мерапрыемства ў падтрымку Аляксея Навальнага, калі ён выйдзе з дому з сабакам і ліхтарыкам. "Не, я не думаю, што будзе, калі ён з сабакам", — адказаў прадстаўнік пракуратуры.