Расія выслала двух амерыканскіх дыпламатаў у адказ на высылку з ЗША расійскіх дыпламатаў

Двое супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Маскве былі абвешчаныя расійскімі ўладамі персонамі нон грата.

155398.640x320.jpg


Такі крок быў зроблены ў адказ на высылку з ЗША двух расійскіх дыпламатаў, паведаміў намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў.
Расію, па словах намесніка кіраўніка МЗС, пакінулі амерыканец, «які ўстроіў бойку з аховай амбасады ЗША ў Маскве, і яшчэ адзін супрацоўнік ЦРУ».
Дзярждэпартамэнт ЗША 8 ліпеня абвясціў, што выслаў з краіны двух расійскіх дыпламатаў, у адказ на напад супрацоўніка расійскіх спецслужбаў на амерыканскага грамадзяніна ля амбасады ЗША ў Маскве. Расійцы, заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента, пакінулі ЗША 17 чэрвеня.
«Яны былі абвешчаныя персона нон грата «за дзейнасць, несумяшчальную з дыпляматычным статусам», — сказаў Рабкоў.
Паводле meduza.io