Столтэнберг: У НАТА дамовіліся аб адзінай палітыцы стрымлівання і дыялогу з РФ
Лідэры НАТА падчас нефармальнай вячэры на саміце ў Варшаве ў пятніцу
ўвечары дамовіліся прытрымлівацца адзінай палітыкі стрымлівання і
дыялогу з Расіяй.
Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, паведамляе «Украінская праўда».
«Асноўная ідэя заключаецца ў тым, што Альянс аб'яднаны, што мы трымаемся разам. Я вельмі рады бачыць, што гэтая думка вельмі моцная сярод краін. Галоўны мэсэдж гэтага вячэры ў тым, што абарона і дыялог гэта тое, што ляжыць у аснове нашых адносін» , — сказаў Столтэнберг.
Адказваючы на пытанне, ці згодны ён з каментарамі прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, што Расія не пагроза, а партнёр, Столтэнберг заявіў, што НАТА ў зусім новай сітуацыі.
«Мы не бачым якіх-небудзь непасрэдных пагроз супраць любога саюзніка НАТА. Расія не з'яўляецца стратэгічным партнёрам, мы не ў стратэгічным партнёрстве з Расіяй, якое мы спрабавалі развіць, але мы і не ў сітуацыі" халоднай вайны», — дадаў ён.