Расія заявіла аб планах Захаду зладзіць правакацыю на рэферэндуме ў Беларусі

Расія асцерагаецца, што краіны Захаду могуць зладзіць правакацыю ў Беларусі на рэферэндуме аб прыняцці паправак у Канстытуцыю краіны. Пра гэта ў размове з РІА «Навіны» заявіў дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС Аляксей Палішчук, піша Наша Ніва.

a2e68fe6_4813_4f7a_ac9a_d166cfc862be_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s_1.jpg


Паводле яго слоў, на такі крок Еўропа і ЗША могуць пайсці дзеля аднаўлення пратэстаў і пашырэння свайго ўплыву на краіну. «Дэстабілізаваць сітуацыю, зладзіць каляровую рэвалюцыю, усталяваць уласны кантроль над становішчам — гэта добра апрабаваная тактыка Захаду», — сказаў Палішчук.
Ён дадаў, што планы правакацый распрацоўваюцца наўпрост праз беларускую апазіцыю, а палітэмігранты атрымліваюць грошы за сваю працу супраць урада Беларусі.
«Паглядзіце, якія грошы выдзяляюцца беларускім палітэмігрантам, як і хто каардынуе іх дзейнасць, якія «гастролі» ладзяць іх лідарам, на якім узроўні іх прымаюць», — адзначыў дыпламат.
Раней паведамлялася, што рэферэндум можа прайсці ў другой палове лютага. Днямі будзе апублікаваны праект канстытуцыі.