Рукатворны Апакаліпсіс: у Вялікабрытаніі ў межах буйнейшых вучэнняў “абвалілі” гмах на станцыю метро
На ўскраіне Лондана 29 лютага пачаліся чатырохдзённыя вучэнні, падчас якіх ва ўсіх падрабязнасцях узнаўляецца крушэнне шматпавярховіка на лонданскую станцыю метро «Ватэрлоо».
Вучэнні атрымалі назву «Адзіны адказ», у іх прымаюць удзел 250 ратавальнікаў і медыкаў ды каля дзвюх тысяч валанцёраў. Гэтая трэніроўка — найбуйнейшая і найбольш дэталёвая з усіх, што калі-небудзь праводзіліся ў Еўропе; адмыслова для яе былі змадэляваныя ў поўным маштабе цэлая станцыя лонданскага метро і морг.
На фотаздымках вучэнні больш падобныя на здымкі фільма-катастрофы, чым на адпрацоўку ўзаемадзеяння службаў выратавання.
Нанясенне грыму на цела валанцёра падчас вучэнняў
Валанцёры робяць сэлфі ў грыме пацярпелых
Фота: Rex / Vida Press
Паводле “Медуза”