Сенат ЗША прыступіў да расследавання хакерскіх атак падчас выбараў
Камітэт па выведцы сената ЗША прыступіў да расследавання ўмяшання Расіі ў выбары ў ЗША, паведамила выданне The Hill.
Камітэт правёў першае пасяджэнне з таго моманту, як афіцыйна абвясціў аб рашэнні расследаваць інфармацыю аб меркаваных хакерскіх атаках, а таксама аб магчымай сувязі з Масквой асоб, якія былі задзейнічаныя ў выбарчых кампаніях у ЗША.
У камітэце паабяцалі «правесці расследаванне аператыўна і паведаміць аб яго выніках».
Раней амерыканскія спецслужбы распаўсюдзілі даклад аб хакерскіх атаках з Расіі падчас перадвыбарчай кампаніи ў ЗША, пазней у некаторых амерыканскіх СМІ была апублікаваная інфармацыя аб нібыта наяўнасці ў Расіі кампраметуючых матэрыялаў на Дональда Трампа.
Сам Трамп на прэс-канферэнцыі не выключыў магчымасці хакерскіх атак на амерыканскія палітычныя інстытуты з боку Расіі. Ён паабяцаў прадставіць даклад на гэты конт на працягу 90 дзён. Публікацыю пра кампрамат Масквы Трамп назваў хлуснёй.
Паводле interfax.ru