У Францыі ўведзена надзвычайнае становішча
Адразу шэсць тэрактаў адбыліся ў пятніцу ўвечары ў Парыжы. Захоп закладнікаў, страляніна, серыя выбухаў, забітыя 150–170 чалавек, сотні параненых.
Увечары ў пятніцу, 13 лістапада, у Парыжы ахвярамі выбухаў і перастрэлкі сталі дзясяткі чалавек. Серыя выбухаў прагучала каля стадыёна Stade de France, дзе праходзіў таварыскі футбольны матч паміж зборнымі Францыі і Германіі. На матчы прысутнічаў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, які пакінуў стадыён. Выбухаў каля стадыёна было тры — два смяротніка і бомба. Акрамя таго, адбылася стральба каля рэстарана "Маленькая Камбоджа". Месца, дзе здарылася стральба, размешчана недалёка ад будынка, дзе ў студзені гэтага года тэрарыстамі былі расстраляныя журналісты Charlie Hebdo.
Фота euronews.com
Таксама ў Парыжы ў канцэртнай зале Bataklan захопленыя каля 100 закладнікаў. Акрамя таго, у парыжскім гандлёвым цэнтры Les Halles адбылася стральба.
Па словах прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, у краіне ўводзіцца надзвычайнае становішча, будуць зачыненыя мяжы.
Уначы ў канцэртнай зале Bataklan адбылася перастрэлка, паведамляе tass.ru. Сярод ночы пачаўся штурм захопленай канцэртнай залы Bataclan, былі чутныя выбухі і стральба, паведамляе France Info. Францезкая паліцыя паведаміла, што з захопленага канцэртнай залы "Батаклан" у Парыжы вывозяць мноства параненых.
Не менш за 100 чалавек загінулі ў выніку тэракту ў канцэртнай зале Bataclan у Парыжы. Такія дадзеныя прывяло агенцтва AFP са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах. Трое тэрарыстаў былі забітыя ў ходзе штурму, удакладніла агенцтва.
Не менш чым у шасці кварталах французскай сталіцы невядомыя адкрылі агонь па людзях з аўтаматычнай зброі. Амаль усе месцы здарэння знаходзяцца на правым беразе Парыжа, адзначае euronews.com
60 чалавек, параненых у выніку серыі тэрактаў у Парыжы, знаходзяцца ў крытычным стане. Пра гэта паведаміла радыёстанцыя France Info.