SpaceX абрала першага турыста для палёту вакол Месяца

Кампанія Ілона Маска падпісала кантракт з першым у свеце прыватным пасажырам, які паляціць на борце Big Falcon Rocket.

SpaceX распрацавала Big Falcon Rocket для далёкіх палётаў у космас. Фота: SpaceX / Twitter

SpaceX распрацавала Big Falcon Rocket для далёкіх палётаў у космас. Фота: SpaceX / Twitter

Амерыканская касмічная кампанія Ілона Маска SpaceX выбрала першага чалавека, якога адправіць у якасці турыста ў палёт вакол Месяца на борце касмічнага карабля Big Falcon Rocket (BFR).

Пра гэта кампанія паведаміла на сваёй старонцы ў Twitter у пятніцу, 14 верасня.

"SpaceX падпісала кантракт з першым у свеце прыватным пасажырам, які паляціць вакол Месяца на борце нашага BFR. Гэта — важны крок на шляху да забеспячэння доступу для людзей, якія мараць пра падарожжа ў космас", — гаворыцца ў паведамленні.

Кампанія дадала, што 17 верасня абвесціць, хто гэты першы пасажыр і чаму ён вырашыў паляцець у космас.

Запланаваная дата палёту пакуль таксама не вядомая. Раней у SpaceX заяўлялі, што хочуць здзейсніць палёт з двума пасажырамі вакол Месяца да канца 2018 года. Але пазней кампанія перанесла тэрміны запуску.

За ўсю гісторыю на Месяцы пабывалі толькі 24 чалавекі — усе амерыканцы — у рамках праграмы “Апалон”. З 1972 года ніхто не здзяйсняў пасадку на спадарожнік Зямлі.

Паводле korrespondent.net