Суд ва Украіне ўпершыню прызначыў турэмны тэрмін гамафобу

Ва Украіне суд прызначыў рэальны тэрмін за гамафобнае злачынства — гэта адбылося ўпершыню ў судовай сістэме краіны, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на ўкраінскую грамадскую арганізацыю «Інсайт».

2274354.jpg


Летам гэтага года чацвёра зламыснікаў напалі ў Львове на паэта Сяргея Савіна і музыку Максіма Вярбу — мужчыны падаліся ім падобнымі да геяў. Савін і Вярба былі збітыя і абрабаваныя.
Праваахоўнікі затрымалі злачынцаў. Аднаму з іх быў прызначаны ўмоўны тэрмін, другі з тых, хто нападаў, у панядзелак, 15 лістапада, атрымаў 4 гады і 1 месяц турмы па арт. 296 КК («Хуліганства»). Разам з тым у абвінаваўчым акце суд указаў гамафобны матыў злачынства.
Грамадскае аб'яднанне «Інсайт» як абаронца пацярпелых мае намер прыцягнуць да адказнасці двух астатніх зламыснікаў.