Супрацоўнікі пракуратуры Азербайджана апячаталі офіс Радыё «Свабода» ў Баку
У выніку праца медыя аказалася фактычна паралізаванай. Гэта спроба азербайджанскіх уладаў абмежаваць дзейнасць найбуйнейшага незалежнага СМІ ў краіне, — лічыць галоўны рэдактар азербайджанскай службы Радыё «Свабода» Кенан Аліеў.

Аліеў дадаў, што гэта ўжо не першае сутыкненне радыёстанцыі з уладамі. Каля месяца таму быў арыштаваны журналіст азербайджанскай рэдакцыі «Свабоды», які вёў расследаванне бізнесу прэзідэнта краіны.