Тэракт у Турцыі: загінулі 18 чалавек

У выніку выбуху аўтамабіля на паўднёвым усходзе Турцыі загінулі 18 чалавек, перадае Associated Press паведамленне прэмʼер-міністра Біналі Йылдырыма.

Біналі Йылдырым

Біналі Йылдырым


Інцыдэнт адбыўся ля армейскага КПП «Дзюрак» ў 20 кілямэтрах ад горада Шэмдзінлі , дзе большасць насельніцтва — курды. Гэта гарыстая мясцовасць паблізу мяжы з Іранам і Іракам.
Дзесяць загінулых былі вайскоўцамі, таксама пацярпелі 27 чалавек. Па сцьвярджэнні Йылдырыма, пры выбуху выкарыстоўвалі 4-5 тон выбухоўкі, утварылася варонка глыбінёй да сямі метраў і дыяметрам да 15 метраў.
Улады ўсклалі адказнасць за тое, што адбылося на Рабочую партыю Курдыстана. Гэтая арганізацыя ў Турцыі прызнана тэрарыстычнай.
Паводле «Радыё Свабода»