Тэрарысты на Данбасе крадуць нават авечак і пераганяюць іх у Расію

Пагражаючы ахоўніку фермы забойствам, тэрарысты выкралі атару авечак ў колькасці 480 галоў.



avieczki.jpg

Узброеныя тэрарысты ў камуфляжнай форме, якія прыехалі верхам на конях, выкралі і перагналі з фермы атару авечак у вёсцы Каліннік Луганскай вобласці. Як паведаміла начальнік СОС УМВД у вобласці Таццяна Пагукай, узброеныя аўтаматычнай зброяй тэрарысты, апранутыя ў камуфляваную форму, у масках, перасоўваючыся на конях, уварваліся на тэрыторыю фермы сельгаспрадпрыемства «Провалля», размешчанай у вёсцы Каліннік. Пагражаючы ахоўніку забойствам, тэрарысты выкралі атару авечак ў колькасці 480 галоў. Атару авечак пагналі ў бок мяжы з Расіяй. 
УНІАН