Турцыя: расийская авіяцыя выпадкова забіла траіх турэцкіх вайскоўцаў
Пуцін па тэлефоне выказаў спачуванні Рэджэпу Эрдагану.
![ab289b4d_d237_4f41_8b5b_0ac891175cfa_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg ab289b4d_d237_4f41_8b5b_0ac891175cfa_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/userfiles/images/ab289b4d_d237_4f41_8b5b_0ac891175cfa_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Турцыя заявіла, што ў выніку расійскага авіяўдару выпадкова загінулі трое турэцкіх вайскоўцаў. Згодна з заявай ваеннага ведамства Турцыі, інцыдэнт адбыўся, калі расійскія вайскоўцы праводзілі аперацыю супраць «Ісламскай дзяржавы».
У заяве таксама паведамляецца, што кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін патэлефанаваў прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану і выказаў спачуванні ў сувязі са здарэннем.
Як заявіў Крэмль, абодва бакі выказалі гатоўнасць да ўмацавання ваеннага супрацоўніцтва ў Сірыі.
Паводле svaboda.org