У цэнтры Нью-Ёрка адбыўся выбух
Паліцыя Нью-Ёрка правярае інфармацыю пра выбух на Манхэтэне недалёка ад Таймс-сквер.
Пажарныя таксама
паведамляюць, што рэагуюць на здарэнне ў аўтобусным тэрмінале Порт-Аторыці ў
цэнтры Нью-Ёрка. Аўтавакзал эвакуяаваны, там працуюць сотні пажарных і
паліцэйскіх.
Мяркуючы па відэакадрах з месца здарэння, на месцы знаходзіцца мноства машын хуткай дапамогі і іншых экстранных службаў.
Размешчаныя непадалёк станцыі метро ліній А, С і Е былі эвакуіраваныя ў якасці меры засцярогі.
Тэлеканал Эй-бі-сі са спасылкай на ананімныя крыніцы ў паліцыі паведамляе, што ў падземным пераходзе тэрмінала выбухнула самаробная бомба. Па дадзеных тэлеканала Сі-бі-эс, бомбу падарваў смяротнік.
Тэлеканал WPIX паведамляе, што чалавек з другім выбуховым прыстасаваннем быў затрыманы ў тунэлі метро. Паліцыя Нью-Ёрка пацвердзіла затрыманне падазраванага.
Порт-Аторыці — самы вялікі аўтавакзал у ЗША, ён абслугоўвае больш за 65 мільёнаў чалавек у год.
Белы дом заявіў, што прэзідэнту Дональду Трампу паведамлена аб тым, што адбылося.
Паводле ВВС