У час святаў палякі могуць запрасіць да сябе не больш за пяць чалавек
Падчас навагодніх і калядных святаў палякі могуць запрасіць да сябе на ўрачыстую вячэру не больш за пяць чалавек.
У часы святаў польскія лекары нагадваюць пра дыстанцыю, дэзынфекцыю і нашэнне масак.
Праз пандэмію каронавіруса давайце не будзем сустракацца ў вялікім коле людзей падчас святаў, гэта для нашага ж дабра, — заклікаюць лекары. Медыкі нагадваюць, што эпідэмія — справа сур'ёзная, і мы павінны трымаць дыстанцыю, — заклікае менеджар часовага шпіталя польскім ў Шчэціне Магда Вішнеўская:
— Калі ласка, дбайце пра сябе. Калі ласка надзявайце маскі, не сустракайцеся вялікімі групамі і трымайце дыстанцыю адзін ад аднаго. Гэта ўсё неабходна вам, а таксама падумайце пра нас! Навошта давадзіць сітуацыю да таго, каб у шпіталі не хапала месцаў для цяжка хворых. Паглядзіце, эпідэмія ж працягваецца!
Падчас навагодніх і калядных святаў палякі могуць запрасіць да сябе на ўрачыстую вячэру не больш за пяць чалавек. З 28 снежня 2020 па 17 студзеня 2021 года ў Польшчы ўводзіцца поўны агульнанацыянальны каранцін. У навагоднюю ноч дзейнічае забарона на перасоўванне з 19.00 да 6.00 раніцы 1 студзеня.
Паводле