У кастрычніку ў Гаазе можа пачацца разгляд справы ад генацыдзе ўкраінцаў Расіяй
Міжнародны суд ААН у Гаазе восенню можа пачаць разглядаць па сутнасці справу аб абвінавачанні Расійскай Федэрацыі ў генацыдзе ўкраінцаў.
Пра гэта падчас паведаміў агент
Украіны ў Міжнародным судзе ААН, амбасадар па асаблівых даручэннях Міністэрства
замежных спраў Антон Карыневіч, паведамляе «Украінская праўда».
«Мы падалі мемарандум, 1 ліпеня мы гэта зрабілі. Гэта
значыць, што ў Расійскай Федэрацыі ёсць тры месяцы, каб падаць, калі яна мае
іх, свае пярэчанні па юрысдыкцыі суда па гэтай справе. Затым суд можа
пераходзіць да вырашэння справы па сутнасці», — сказаў ён.
Паводле яго слоў, Украіна можа прыцягнуць да адказнасці
Расію як дзяржаву, а таксама канкрэтных асоб.
1 ліпеня Украіна падала мемарандум у Міжнародны
суд ААН з доказамі парушэнняў Расіяй Канвенцыі аб генацыдзе.
У Крамлі заявілі, што будуць ігнараваць пастанову Гаагі.