У Казахстане знойдзеныя мёртвымі адразу некалькі высокапастаўленых сілавікоў
10 студзеня ў Нур-Султане ў двары дома, дзе ён жыў, знойдзены мёртвым 42-гадовы палкоўнік Камітэта нацыянальнай бяспекі Азамат Ібраеў, а ў Таразе — начальнік Дэпартамента паліцыі Жамбылскай вобласці.
![knb_kazahstana.png knb_kazahstana.png](/img/v1/images/knb_kazahstana.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Афіцыйна ніякіх падрабязнасцяў не паведамляецца — толькі тое, што праводзіцца дасудовае расследаванне, пішуць казахстанскія СМІ.
Таксама стала вядома, што ў Алматы на працоўным месцы памёр адзін з намеснікаў начальніка раённага ўпраўлення паліцыі. У палкоўніка «не вытрымала сэрца».
«Наша Ніва»