У Кіеве затрымалі Саакашвілі і вывезлі ў невядомым кірунку

Невядомыя людзі ў камуфляжы затрымалі Міхаіла Саакашвілі ў Кіеве ля рэстарану «Сулугуні».

saakashvili_panika.jpg

У каментары ТСН саратнік палітыка Давід Сакварэлідзэ адзначыў, што Саакашвілі затрымліваў спецназ, пасля чаго вывез у невядомым накірунку.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Саакашвілі быў затрыманы паводле запыту міграцыйнай службы.
Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка адзначаў, што Саакашвілі ўжо не з'яўляецца ані грамадзянінам Украіны, ані шкраінскім палітыкам:

«Ён парушыў украінскі закон. Ён быў асуджаны ў Грузіі. У мае абавязкі не уваходзіць вырашаць, што з ім здарыцца. Яго можна было б выслаць, хоць я гэтага і не хацеў бы», — адзначыў Парашэнка.


Нагадаем таксама, што ў выпадку экстрадыцыі ў Грузіі, паводле тамтэйшых законаў, Саакашвілі чакае турма.