З’явілася відэа, як падчас затрымання Саакашвілі трымалі за валасы

Апазіцыйнага палітыка, былога прэзідэнта Грузіі і экс-губернатара Адэскай вобласці ў панядзелак выслалі з Украіны ў Польшчу.

Фота: Reuters

Фота: Reuters

На запісы з камер відэаназірання відаць, як сілавікі ў камуфляжы і ў масках уварваліся ў адзін з рэстаранаў украінскай сталіцы, дзе і затрымалі Саакашвілі. Па дарозе яны паклалі на падлогу некалькіх чалавек. Пазней палітык расказаў, як яго даставілі ў аэрапорт.
Як вядома, у мінулым годзе Міхаіл Саакашвілі, пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства, пры падтрымцы сваіх прыхільнікаў прарваўся праз мяжу з Польшчы ва Украіну. Памежная служба заявіла, што якраз незаконнае патрапленне Саакашвілі ва Украіну і стала прычынай яго высылкі. Польскі бок прыняў яго, паколькі ён з’яўляецца мужам грамадзянкі адной з краін ЕС.



Паводле euroradio.fm