У арганізацыі расстрэлаў на Майдане падазраюць 6 чалавек

У арганізацыі расстрэлаў на Майдане зімой 2014 года падазраюць 6 чалавек. Пра гэта сёння заявіў пракурор Генеральнай пракуратуры Украіны Яніс Сіманаў.

berkut_1.jpg


Па словах Сіманава, перадае РБК-Украіна, у якасці арганізатараў у справе аб расстрэлах на Майдане фігуруюць шэсць чалавек, у тым ліку былы прэзідэнт Віктар Януковіч. "Гэта былы кіраўнік СБУ Аляксандр Якіменка, яго намеснік Уладзімір Тоцкі, экс-міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка і яго намеснікі Пётр Федчук і Віктар Ратушняк", — адзначыў пракурор. Ён паведаміў, што следства атрымала дазвол на завочнае расследаванне ў дачыненні да Якіменкі, Тоцкага і Януковіча, паколькі гэтыя асобы не знаходзяцца на тэрыторыі Украіны і не могуць быць прыцягнута да адказнасці.
Асобна расследуецца справа ў дачыненні да службовых асоб, якія арганізавалі так званую "антытэрарыстычную аперацыю" 18 лютага 2014 года, у выніку чаго пацярпелі як пратэстоўцы, так і праваахоўнікі. Адказнасць за гэтыя злачынствы інкрымінуецца у тым ліку Януковічу.