У курэй і індыкоў ў Польшчы выявілі птушыны грып

Успышкі птушынага грыпу адбыліся адразу на трох фермах ў Польшчы. У курэй і індыкоў выявілі штам H5N8.


Для людзей ён лічыцца бясшкодным, але ўсіх птушак давялося знішчыць. Вакол гаспадарак ўвялі каранцінную зону плошчай у тры квадратныя кіламетры, паведамляе euronews.
Фермераў ветэрынары заклікалі захоўваць правілы бяспекі: ахоўваць сваю жыўнасць, ваду і корм ад кантактаў з дзікай птушкай.
На думку дырэктара Нацыянальнага савета птушкагадоўлі, прычынай распаўсюджвання птушынай хваробы можа быць сезонная міграцыя птушак, якія пераносяць гэты вірус.
У 2016 годзе ў Польшчы зарэгістравана ўжо паўтара дзясятка выпадкаў птушынага грыпу. Паведамлялася аб успышках гэтага захворвання ў Балгарыі і Грэцыі.


Паводле belaruspartisan.org