У Латвіі хочуць ускладніць падаўжэнне ВНЖ расійцам
У Латвіі могуць змяніць парадак падаўжэння віду на жыхарства для грамадзян Расіі. Гэтае пытанне збіраецца вынесці на кааліцыйную нараду прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш. Гаворка ідзе аб тым, каб ВНЖ падаўжаецца ў выключных выпадках, піша LSM.
![riga_latvija_karogs_panorama_54477398.jpg riga_latvija_karogs_panorama_54477398.jpg](/img/v1/images/riga_latvija_karogs_panorama_54477398.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Сутнасць у тым, што на дадзены момант ВНЖ можна
падаўжаць, калі няма прычын, па якіх у падаўжэнні павінна быць адмоўлена. Я
думаю, што трэба наадварот, што ён не можа быць прадоўжаны, за выключэннем
асаблівых абставін — якія б гэта дазвалялі», — лічыць Карыньш.
У Латвіі ВНЖ маюць больш за 9 тысяч грамадзян Расіі. У той жа час больш за 37 тысяч грамадзян РФ маюць пастаянны від на жыхарства. Сярод іх шмат неграмадзян, якія атрымалі расійскае грамадзянства.