У Латвіі ўводзяць надзвычайнае становішча з-за каронавіруса
На пазачарговым пасяджэнні Сейма Латвіі 14 кастрычніка зацвердзілі пастанову ўрада, згодна з якой на тэрыторыі краіны аб'яўляецца надзвычайнае становішча з-за каронавіруса, паведамляе прэс-служба Сейма.

Цяпер супрацоўнікі арганізацый, па магчымасці, павінны
працаваць аддалена. Работнікі дзяржсектара абавязкова павінны быць вакцынаваныя або мець актуальную даведку аб адсутнасці кавіда. Наведванне спартыўных
мерапрыемстваў, грамадскіх месцаў і г. д. — на такіх жа ўмовах. Забаўляльныя
цэнтры, батутныя паркі, аквапаркі будуць часова закрытыя. Школьнікі будуць
навучацца вочна, але з захаваннем масачнага рэжыму і рэгулярным тэставаннем на
каронавірус.
Паводле reform.by.