У Літве затрымалі беларускія цыгарэты больш чым на 2,5 млн еўра
У канцы студзеня ў Літве перахапілі некалькі партый беларускіх цыгарэт, якія перавозіліся ў грузавых цягніках.

20 студзеня 226,5 тысячы пачкаў цыгарэт NZ Gold, NZ 8 і NZ 10 знайшлі ў грузавым цягніку ў Панявежысе. Кошт партыі ацэньваецца ў больш 805 тысяч еўра. Падчас расследавання ў Панявежысе былі затрыманыя трое грамадзян Беларусі 28, 32 і 33 гадоў і 41-гадовы літовец. Іх пакінулі пад вартай на тэрмін ад 15 дзён да 2 месяцаў. Канфіскаваныя тры легкавых і адзін грузавы аўтамабілі, паведамляе REFORM.by.
21 студзеня памежнікі і супрацоўнікі літоўскай чыгункі праверылі цягнік, які прыбыў з Беларусі. Паводле іх інфармацыі, у ім магла перавозіцца кантрабанда. У пяці вагонах з друзам выявілі 175 тысяч пачкаў цыгарэт Fest і Minsk Capital QS з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт цыгарэт склаў больш за 622 тысяч еўра.

Чарговую партыю цыгарэт выявілі ў прыехаўшым з Беларусі грузавым цягніку 26 студзеня. Было канфіскавана 312,5 тысячы беларускіх цыгарэт.
Агульны кошт канфіскаваных цыгарэт ацэньваецца ў больш за 2,5 млн еўра, паведамляе літоўская памежная служба.