У Марсэлі аўтамабіль наехаў на людзей на двух прыпынках

Як мінімум адзін чалавек загінуў у французскім горадзе Марсэль пасля таго, як аўтамабіль наехаў на людзей на двух прыпынках. Паліцыя затрымала кіроўцу.

Фота twitter.com/DavidLaMars

Фота twitter.com/DavidLaMars

У французскім Марселі ў панядзелак, 21 жніўня, здзейсненыя аўтамабільныя наезды на два аўтобусныя прыпынкі, у выніку адзін чалавек загінуў, а другі атрымаў цяжкія траўмы. Паводле паведамленняў паліцыі, у выніку наезду на першы прыпынак загінуў адзін чалавек. Па непацверджаных паведамленнях, гаворка ідзе пра 40-гадовую жанчыну.
Прыкладна праз гадзіну пасля гэтага быў здзейснены наезд на іншы прыпынак, дзе атрымаў траўмы яшчэ адзін чалавек. Адзін са сведкаў здарэння запомніў нумар аўтамабіля і паведаміў у паліцыю. Дзякуючы гэтаму машына, якая выкарыстоўвалася для наездаў, была знойдзена. Паліцыя таксама затрымала 35-гадовага падазраванага.
Паводле паведамленняў, гэты чалавек быў вядомы паліцыі, але не спэцслужбам, якія займаюцца меркаванымі ісламскімі тэрарыстамі. Падаплёка здарэння пакуль не высветлена. Паліцыя заклікала насельніцтва трымацца далей ад тэрыторыі вакол старога порта Марсэля. 
Паводле www.dw.com